Беларускі музыка Піт Паўлаў выпусціў альбом «Zbroja. Zołata. Kabiety»

У альбом увайшлі 13 песень. Яны адсылаюць да рамана пісьменніка Сяргея Пясецкага «Каханак вялікай мядзведзіцы».

18.11.2022 / 13:59

Менавіта творы Пясецкага натхнілі музыку на напісанне альбома, паведамляе тэлеграм-канал «Радыё «Harodnia».

Гэта не першы альбом у беларускай музыцы, які апісвае тыя часы. Напрыклад, у 1997 годзе беларускія музыкі супольна запісалі Narodny albom. У новым альбоме Паўлава ёсць кавер на песню «Кантрабандыст» з «Народнага альбома».

Паслухаць альбом «Zbroja. Zołata. Kabiety» можна па спасылцы.

Nashaniva.com