У Турцыі кот зламаў лапку і сам прыйшоў у бальніцу па дапамогу

У турэцкім Бітлісе кот са зламанай лапай сам прыйшоў у бальніцу, просячы аб дапамозе.

19.11.2022 / 11:52

Камеры відэаназірання зафіксавалі, як чатырохногі зайшоў у прыёмнае аддзяленне траўмапункта. Супрацоўнікі заўважылі наведвальніка, правялі агляд і дыягнаставалі ў яго пералом задняй лапкі.

Пакуль кату накладвалі шыну і рабілі перавязку, ён ляжаў абсалютна спакойна. Не збянтэжылі яго нават шматлікія ўспышкі смартфонаў супрацоўнікаў.

Нейкі час супрацоўнікі трымалі ката, якому далі імя Даўшо, пад наглядам. Затым чатырохногі пакінуў бальніцу. Цяпер ён пасяліўся недалёка ад медустановы і рэгулярна ходзіць на перавязкі, працягваючы лячэнне.

Nashaniva.com