Змяніўся парадак запісу на польскую візу, пасярэднікам стане цяжэй

З 28 лістапада ўсе паўналетнія грамадзяне Беларусі, якія падаюць дакументы на візу ў Польшчу, павінны будуць прайсці верыфікацыю праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ), заўважылі ў айцішным канале Dzik Pic. Цяпер фірмам-пасярэднікам, відаць, будзе складаней браніраваць месцы для падачы віз.

21.11.2022 / 18:17

Сёння на сайце візавага цэнтра VFS з'явілася падрабязная інструкцыя адносна таго, як прайсці верыфікацыю праз сістэму МСІ. МСІ — гэта сістэма, якая выкарыстоўваецца для аддаленай ідэнтыфікацыі кліентаў без іх асабістай прысутнасці і аказання ім паслуг пры дапамозе лічбавых каналаў абслугоўвання.

У Dzik Pic мяркуюць, што гэты крок перашкодзіць фірмам-пасярэднікам браніраваць месцы на падачу дакументаў. Верыфікацыйны код МСІ дзейнічае адну гадзіну, максімальная колькасць спробаў верыфікацыі — 10. Потым сістэма часова блакуе карыстальніка.

Nashaniva.com