Беларусь хоча павялічыць тарыф на транзіт нафты адразу на 39%

Беларусь просіць аб павелічэнні тарыфу на транзіт нафты на 39% з 1 студзеня 2023 года, абгрунтоўваючы такое рашэнне чаканнем падзення грузаабароту па сістэме краіны ў два разы, паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.

22.11.2022 / 14:50

«Мы атрымалі адпаведны ліст ад нашых беларускіх калегаў, дзе яны просяць аб павелічэнні тарыфу на 39% з абгрунтаваннем таго, што яны чакаюць падзення грузаабароту па іх сістэме з будучага года ў 2 разы», — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб сітуацыі з тарыфамі на транзіт праз Беларусь.

Раней Дзёмін паведаміў, што «Транснафта» атрымала ліст «Укртранснафты» аб павышэнні тарыфаў на транзіт нафты па «Дружбе» праз тэрыторыю Украіны ў 2023 годзе.

Nashaniva.com