Станіслаў Зась сыходзіць з пасады генеральнага сакратара АДКБ

Станіслаў Зась сыдзе з пасады генеральнага сакратара Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым паведаміў 23 лістапада прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

23.11.2022 / 16:17

«Станіслаў Васільевіч Зась завяршае трохгадовую дзейнасць на пасадзе генеральнага сакратара АДКБ. Хачу падзякаваць яму за зробленую сумленную працу», — сказаў Пашынян, адкрываючы пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі.

У 2023 годзе месца Зася зойме прадстаўнік Казахстана Імангалі Тасмагамбетаў.

Nashaniva.com