Украінскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю мігрантаў з Бангладэш і Пакістана

Украінцы сцвярджаюць, што мігрантаў да мяжы даставілі беларусы ў вайсковай форме.

26.11.2022 / 15:15

Паведамляецца, што памежнікі Жытомірскага атрада затрымалі шасцярых грамадзян Пакістана і Бангладэш. Затрыманыя распавялі, што з тэрыторыі Беларусі да мяжы з Украінай іх на аўтамабілі давезлі мужчыны ў вайсковай форме, як мяркуецца, прадстаўнікі памежнай службы Беларусі, і паказалі, у якім кірунку яны павінны ісці.

Таксама загадалі, пасля перасячэння мяжы паведаміць пра сваё месцазнаходжанне. Гэта пацвярджаюць перапіскі ў тэлефонах замежнікаў.

Зараз з затрыманымі праводзяцца мерапрыемствы праверкі, устанаўліваюцца ўсе абставіны іх нелегальнага падарожжа.

Nashaniva.com