У Катары ў краме заўважылі беларускія прадукты па шалёных цэнах

Пра наяўнасць на паліцах катарскіх крам беларускіх малочных прадуктаў напісала жыхарка Брэста, якая там цяпер знаходзіцца, піша канал «Беларусь за МКАДам».

27.11.2022 / 08:39

«Сёння я знайшла на паліцах адной з крам у Досе прадукты з Брэста. Калі быць дакладнай — тварог ад «Савушкавага прадукту». Цэны пазначаныя ў мясцовай валюце — катарскім рыяле», — напісала жанчына.

Цэны гэтыя ўражваюць, бо ад беларускіх адрозніваюцца ў разы. 

Тварог класічны (5%) ва ўпакоўцы 300 г каштуе 26,50 рыялаў (гэта каля 18 рублёў — у Беларусі 2,89). Тварог класічны (5%) ва ўпакоўцы 200 г — 19,25 рыялаў (каля 13 рублёў — у Беларусі 2,07). Тварог рассыпісты (5% і 9%) ва ўпакоўцы 350 г — 29,50—30,50 рыялаў (каля 21 рубля — у Беларусі 3,21).

Nashaniva.com