Ва Украіне пахавалі немаўля, забітае расійскай ракетай

У горадзе Вальнянску Запарожскай вобласці пахавалі двухдзённае немаўля, якое загінула ў выніку ўдару расійскай ракетай па мясцовай радзільні.

27.11.2022 / 10:38

Раней паведамлялася, што 23 лістапада ўначы, калі 2-й гадзіны, расійскія войскі выпусцілі дзве ракеты па Вальнянскай раённай бальніцы.

У разбуранай радзільні загінула дзіця, якому было ўсяго 2 дні. Хлопчыка назвалі Кірылам, але пасведчання аб нараджэнні ён атрымаць не паспеў.

Nashaniva.com