Кім Чэн Ын зноў паказаў публіцы сваю дачку. Ён хоча перадаць ёй пасаду?

28.11.2022 / 09:08

Кім Чэн Ын вывеў яе ў свет другі раз за некалькі дзён. Як адзначае The Washington Post, гэта можа пацвярджаць чуткі пра тое, што кіраўнік Паўночнай Карэі рыхтуецца перадаць сваю пасаду менавіта дачцэ.

На адным з фота Кім Чэн Ын і яго дачка пазіруюць разам з салдатамі ў форме перад грузавіком з ракетай, якая, па паведамленнях дзяржаўных СМІ КНДР, з'яўляецца міжкантынентальнай балістычнай ракетай «Хвасон-17».

Кім Чэн Ыну 40 гадоў, ён кіруе КНДР з 2011 года.

Кім Чэн Ын прыйшоў на запуск балістычнай ракеты з дачкой і жонкай ФОТЫ

Nashaniva.com