Пры крушэнні верталёта ў Манака загінуў заснавальнік Forex club

У Манака 25 лістапада пацярпеў крушэнне верталёт, які рухаўся са Швейцарыі. На борце знаходзіўся прадпрымальнік з Расіі Вячаслаў Таран.

28.11.2022 / 10:44

Другім загінулым быў 35-гадовы пілот. Верталётная кампанія Monacair афіцыйна адмовілася каментаваць дэталі расследавання.

Вячаслаў Таран скончыў Уладзівастоцкі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі і сэрвісу. Ён заснаваў Forex Club ў 1997 годзе (цяпер працуе пад брэндам Libertex Group).

Таран апошнія дзесяць гадоў жыў у Манака. Таксама быў членам праўлення кампаніі-распрацоўніка крыптакашалька YouHodler у Лазане, адкуль ён вяртаўся на верталёце.

Nashaniva.com