Маск абвінаваціў Apple у цэнзуры

Уладальнік Twitter Ілан Маск заявіў, што ў сацыяльнай сетцы будуць апублікаваныя дакументы, якія сведчаць аб «падаўленні свабоды слова», як мяркуецца, кампаніяй Apple.

29.11.2022 / 10:20

Фота: AP

«Файлы Twitter аб падаўленні свабоды слова неўзабаве будуць апублікаваныя ў самім твітары. Грамадства заслугоўвае ведаць, што адбылося на самай справе», — напісаў Маск. Ён заявіў, што «гэта бітва за будучыню цывілізацыі».

«Калі свабода слова будзе страчана нават у Амерыцы, то наперадзе нас чакае толькі тыранія», — сказаў бізнэсмен.

Напярэдадні Маск абвінаваціў кампанію ў цэнзуры і «нянавісці да свабоды слова», заявіўшы, што Apple прыпыніла амаль усю рэкламу ў твітары. Прадпрымальнік таксама раскрытыкаваў кампанію за «сакрэтную 30-працэнтную камісію», якая, як ён сцвярджае, уведзена на ўсе пакупкі ў App Store. Паводле яго слоў, Apple пагражае Twitter выдаленнем праграмы сацсеткі з крамы без тлумачэння прычын.

Nashaniva.com