Гара анансаваў завочныя суды над тымі, хто мае «вялікія актывы»

Новаўвядзенне беларускай прававой сістэмы — завочныя суды для тых, хто з'ехаў за мяжу, — чакаюць і фігурантаў эканамічных спраў. Пра гэта расказаў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

29.11.2022 / 15:55

Фота: БелТА

«Узгодненая пазіцыя з кіраўніком дзяржавы адносна накіравання ў суд у парадку спецыяльнай вытворчасці і крымінальных спраў не экстрэмісцкай накіраванасці, а ў дачыненні да людзей, якія здзейснілі эканамічныя злачынствы, нанеслі велізарную шкоду і грамадзянам, і дзяржарганізацыям. І ў якіх засталіся тут даволі вялікія актывы, што дазволяць кампенсаваць гэты ўрон. У гэтым кірунку таксама будзем працаваць», — сказаў Дзмітрый Гара.

Nashaniva.com