У Мінску чалавек патрапіў пад трамвай

Мужчына ў Мінску пераходзіў дарогу на чырвонае святло і яго збіў трамвай. Інцыдэнт адбыўся раніцай 30 лістапада.

30.11.2022 / 18:34

Кіроўца трамвая рухаўся на зялёны сігнал святлафора. 59-гадовы пешаход, як паведамляецца, выйшаў на дарогу, нават не азірнуўшыся па баках.

У выніку мужчына шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі. Абставіны здарэння цяпер высвятляюцца. 

Nashaniva.com