Шосты за паўгода вайсковы знішчальнік упаў у Расіі

Знішчальнік МіГ-31 пацярпеў крушэнне ў Прыморскім краі адразу пасля вылету і ўпаў у лясным масіве недалёка ад вёскі Аляксееўка.

02.12.2022 / 18:23

Фота ілюстрацыйнае

МіГ-31 нібыта выконваў навучальны палёт без боекамплекта і знізіўся ў бязлюднай мясцовасці.

Па папярэдніх звестках, ахвяр і разбурэнняў няма. Стан пілотаў, якія паспелі катапультавацца, высвятляецца.

«Прычынай здарэння магла стаць тэхнічная няспраўнасць», — паведамілі ў Мінабароны РФ.

У апошнія месяцы ў Расіі адбылося некалькі катастроф вайсковых самалётаў, у тым ліку з ахвярамі сярод мірных жыхароў, інцыдэнт у Прымор'і — шосты па ліку. Падчас падзення Су-34 на дзевяціпавярховы жылы дом у Ейску Краснадарскага края 17 кастрычніка загінулі 15 чалавек, пры гэтым лётчыкі выратаваліся. 23 кастрычніка ў Іркуцку Су-30 упаў на двухпавярховы дом, лётчыкі загінулі. У Разані ў чэрвені разбіўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76, у тым жа месяцы разбіліся два Су-25.

Nashaniva.com