З Дзедам Марозам у Белавежскай пушчы можна паразмаўляць толькі за грошы. Але невялікія

Кожную пятніцу, суботу і нядзелю да 18 снежня, а таксама на выхадных з 23 снежня па 8 студзеня гасцям рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза можна паразмаўляць і сфатаграфавацца з казачным персанажам. 

04.12.2022 / 14:21

Кошт паслугі — пяць рублёў з чалавека за 10 хвілін размовы. Адначасова з Дзедам Марозам могуць размаўляць не больш за дзесяць чалавек, паведамляе сайт Белавежскай пушчы.

Дашкольнікам паслуга аказваецца толькі ў прысутнасці бацькоў ці суправаджэння.

Nashaniva.com