Іванец расказаў, што ўвойдзе ў характарыстыку для школьнікаў

Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, што ўвойдзе ў нядаўна ўведзеную абавязковую характарыстыку выпускніка школы. Новая форма характарыстыкі, якую распрацавала ягонае ведамства, будзе змяшчаць 11 пунктаў.

06.12.2022 / 18:45

«Акрамя анкетных звестак — прозвішча, імя, імя па бацьку — у характарыстыцы будзе адлюстраваны сямейны статус дзіцяці. Мы павінны ведаць, з якой ён сям'і: шматдзетнай, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы», — распавёў Андрэй Іванец.

Асаблівую ўвагу нададуць хобі выпускніка, а яшчэ адзін пункт дакумента будзе прысвечаны ўдзелу ў мерапрыемствах патрыятычнай і працоўнай накіраванасці. Найперш гэта тычыцца ўдзелу дзіцяці ў грамадскіх моладзевых аб'яднаннях.

Характарыстыка выпускніка школы будзе падавацца разам з заявай аб паступленні ў ВНУ, то-бок яна ўвойдзе ў камплект дакументаў, неабходных пры паступленні. Па словах міністра, характарыстыка будзе ўплываць на адукацыйны і выхаваўчы працэс.

Nashaniva.com