Ціханоўская наведае Гданьскую суднаверф і сустрэнецца з Лехам Валенсам

«Сустрэча важная, таму што адбудзецца напярэдадні цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, сярод лаўрэатаў якой сёлета беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі», — паведаміў @pozirkonline старшы дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка. 

07.12.2022 / 08:50

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Ён нагадаў, што ў 1980 годзе Валенса стварыў на верфі прафсаюз «Салідарнасць», а ў 1983-м атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Паводле слоў Вячоркі, практычных палітычных мэтаў у сустрэчы няма, але гэта жэст узаемнай салідарнасці, павагі і нагода падзякаваць Валенсу ў тым ліку за падтрымку Беларусі, дэмакратычных зменаў.

Вечарам 8 снежня ў Варшаве Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай.

Nashaniva.com