У Мінску гарэлі марскія кантэйнеры на тэрыторыі стадыёна
У Мінску ратавальнікі працуюць на тэрыторыі стадыёна па вуліцы Ванеева, паведамляе МНС. Гэты стадыён яшчэ будуецца.
07.12.2022 / 20:34
Па папярэдняй інфармацыі, гарэлі марскія кантэйнеры на тэрыторыі стадыёна. Падрабязней абяцаюць праінфармаваць пазней.
Пажар на стадыёне на вуліцы Ванеева ліквідаваны. Выніковая плошча 650 кв. м. Ратавальнікі праводзяць работы па праліўцы і разборцы канструкцый. Пацярпелых няма.