Узбекістан і Казахстан адмовіліся ўступаць у «газавы саюз», прапанаваны Пуціным

У канцы лістапада на сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Такаевым Пуцін агучыў прапанову стварыць газавы саюз Расіі, Казахстана і Узбекістана. Прычым саюз назваў траістым.

08.12.2022 / 10:15

У Казахстане адразу адпрэчылі гэтую прапанову і патлумачылі, што не дазволяць выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для абыходу заходніх санкцый. Цяпер ад такога саюзу адмовіўся і Узбекістан.

«Узбекістан мае намер імпартаваць газ і электраэнергію з суседніх краін на аснове камерцыйных кантрактаў, а не праз нейкі альянс або саюз», — заявіў Reuters віцэ-прэм'ер, міністр энергетыкі краіны Журабек Мірзамахмудаў.

Nashaniva.com