Стала вядома, у чым вінавацяць былога міністра лясной гаспадаркі

Сёння пачаўся суд над Віталём Дрожжам, якога абвінавачваюць у атрыманні хабару. Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці справы.

08.12.2022 / 11:24

У дзяржабвінавачванні сцвярджаецца, што Дрожжа атрымаў хабар у памеры $30 тысяч ад прадстаўніка замежнай кампаніі. Прычым здарылася гэта яшчэ ў 2020 годзе ці раней.

Адзначаецца, што Дрожжа дамовіўся з заснавальнікам і дырэктарам замежнай арганізацыі аб атрыманні хабару за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па набыцці сушыльных комплексаў. У злачынную схему нібыта былі ўцягнутыя супрацоўнікі, якія не ведалі пра гэта, а таксама сваячка Дрожжы.

Экс-чыноўнік цалкам прызнаў віну.

Былому міністру пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.

Nashaniva.com