Беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці супраць допуску беларусаў і расіян на Алімпіяду без асуджэння імі вайны і рэпрэсій

Беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці выступіў з заявай па пытанні магчымага допуску прадстаўнікоў Расіі і Беларусі да Алімпійскіх гульняў—2024 у Парыжы. Ён выказаўся супраць магчымасці ўдзельнічаць у гульнях любым спартсменам, але лічыць, што гэта магчыма ў персанальным парадку пры выкананні імі пэўных умоў.

13.12.2022 / 17:51

Фонд у сваёй заяве звяртае ўвагу, што рэжымы Расіі і Беларусі развязалі вайну супраць Украіны, а таксама падвяргаюць маштабным рэпрэсіям сваіх уласных грамадзян. Пры гэтым сярод палітычных вязняў у Беларусі больш за 30 спартоўцаў, а сотні беларускіх спартоўцаў і трэнераў былі змушаныя пакінуць краіну, дзясяткі ж страцілі магчымасць выступаць на Алімпійскіх гульнях з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Гэтыя дзеянні, паводле арганізацыі, не адпавядаюць прынцыпам, закладзеным у Алімпійскай хартыі, а таксама з'яўляюцца парушэннем базавых правоў чалавека. У гэтых умовах удзел спартоўцаў з Беларусі і Расіі ў найбуйнейшых міжнародных спартыўных мерапрыемствах, у тым ліку Алімпіядах і Паралімпіядах, недапушчальны, паколькі будзе выкарыстаны як сродак прапаганды.

У той жа час Фонд лічыць, што да Алімпіяды могуць быць дапушчаныя атлеты з беларускім ці расійскім грамадзянствам, якія ў поўнай меры прытрымліваюцца прынцыпаў Алімпійскай хартыі. Але яны мусяць выканаць наступныя базавыя ўмовы:

Учора стала вядома, што Алімпійскі і Паралімпійскі камітэт ЗША (USOPC) падтрымлівае ідэю дапусціць расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы, калі яны не будуць выступаць пад нацыянальнымі сцягамі сваіх краін. 

Чытайце таксама:

ЗША падтрымалі ўдзел расійскіх і беларускіх спартсменаў у Алімпіядзе 2024 года

Nashaniva.com