У Беларусі заблакавалі «Патрэон»
Чытачы «Нашай Нівы» сталі заўважаць праблемы з доступам да платформы «Патрэон».
13.12.2022 / 21:31
Пры заходзе на сайт у карыстальнікаў унутры Беларусі з'яўлялася плашка пра тое, што доступ да рэсурсу абмежаваны Міністэрствам інфармацыі.
Платформу «Патрэон» для збору данатаў выкарыстоўваюць абсалютна розныя людзі і ініцыятывы — медыя, праваахоўныя арганізацыі.
Акаўнт на «Патрэоне» мае і «Наша Ніва».
Будзем удзячныя, калі вашым адказам чэмберленам будзе данат на «Ніву».