У Наваполацку 8-гадовы хлопчык зашчаміў руку ў батарэі. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

Здарэнне адбылося 13 снежня. У МНС паступіла паведамленне пра дзіця, якое засунула руку ў пралёт радыятара ацяплення.

14.12.2022 / 10:21

Першапачаткова ратавальнікі паспрабавалі вызваліць руку хлопчыка падручнымі сродкамі, змазваючы яе мылам. Аднак ад цеплыні батарэі рука ў локцевым суставе дзіцяці зацякла, таму дастаць яе не атрымалася.

«Таму, выкарыстоўваючы спецыяльны аварыйна-выратавальны інструмент, ратавальнікі надламалі адну секцыю радыятара і вызвалілі руку школьніка», — распавялі ў МНС.

Хлопчыка агледзеў медык.

Nashaniva.com