Нас чакае фінал Аргенціна — Францыя

Зборная Францыі сёння выйграла ў Марока з лікам 2:0 і выйшла ў фінал чэмпіянату свету, дзе сустрэнецца з Аргенцінай.

14.12.2022 / 23:55

Фота: Martin Meissner / AP

На 5-й хвіліне вызначыўся Тэо Эрнандэс, а на 79-й Рандаль Кало-Муані, які выйшаў на замену літаральна за хвіліну да гэтага. 

Фінал адбудзецца ў нядзелю і пачнецца ў 18:00 па Мінску.

У суботу за 3-е месца згуляюць Марока і Харватыя.

Вы за каго? Аргенціну ці Францыю?

Nashaniva.com