Украіна паставіць у Вашынгтоне помнік ахвярам Галадамору

Урад Украіны выдзеліў 5 мільёнаў грыўняў ($615 тысяч) на стварэнне помніка ахвярам Галадамору у Вашынгтоне

14.10.2009 / 21:27

Урад Украіны выдзеліў 5 мільёнаў грыўняў ($615 тысяч у эквіваленце) на стварэнне помніка ахвярам Галадамору у Вашынгтоне.

Помнік з'явіцца ў наступным годзе.
Яшчэ чатыры гады таму прэзідэнт Віктар Юшчанка выказаў намер усталяваць помнік у Амерыцы. Тагачасны прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы даў згоду на ажыццяўленне праекту.