У Расіі павялічаць тэрмін службы прызыўнікам

Расійскія вайскоўцы тэрміновай службы будуць у войску паўтара года з вясны 2023, а з восені — тэрмін службы ўзрасце да двух гадоў, заявіў ва­­енны камісар па Дзмітраве, Талдаме і Дубне Міхаіл Фоцін. Цяпер тэрмін службы ў расійскіх прызыўнікоў — адзін год.

17.12.2022 / 13:39

Скрын відэа

«Грамадзяне, прызваныя вясной, будуць служыць паўтара года, а прызваныя восенню 2023 года будуць служыць ужо два гады», — сказаў Фоцін у эфіры «Дмитров ТВ».

Такую інфармацыю давяло да ваенкаматаў кіраўніцтва, сцвярджае ён.

Па словах Фоціна, тэрмін службы трэба павялічыць, бо «нашы паўночныя суседзі ўступаюць у НАТА».

Праз некаторы час інтэрв'ю ваенкама выдалілі з сайта.

Nashaniva.com