Комік з «Лігі смеху» выправіўся ў паход з Кіева да Херсона, каб сабраць 50 тысяч даляраў на Starlink

Украінскі комік Марк Куцавалаў, удзельнік «Лігі смеху», адправіўся ў пешае падарожжа з Кіева ў Херсон. Усё, каб сабраць два мільёны грыўняў (каля 54 тысяч даляраў) на сістэмы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink у пункты абагрэву Херсона.

17.12.2022 / 22:01

Фота: інстаграм Марка Куцавалава

«Прывітанне! Вы на сувязі? Добра, а вось у Херсоне з гэтым праблема! Менавіта таму я зноў у дарозе, каб сабраць 2 000 000 грн на «Старлінкі» ў пункты абагравання Херсона.

Мой маршрут Кіеў—Херсон. І гэта не жарты. Пешшу. Да Новага года», — напісаў комік 11 снежня.

12 снежня ён пачаў паход.

Два дні таму комік паведаміў, што ўжо сабраў першы мільён грыўняў (каля 27 тысяч даляраў).

Гэта ўжо другі дабрачынны паход Марка. У жніўні ён прайшоў 850 кіламетраў і сабраў 2 850 000 грыўняў. На гэтыя грошы набылі тры машыны хуткай дапамогі і ўседарожнік для вайскоўцаў.

Nashaniva.com