У Брэсце 13-гадовы хлопчык трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

Ён быў у капюшоне і слухаў музыку ў навушніках.

18.12.2022 / 15:19

Інцыдэнт адбыўся 16 снежня каля 14 гадзін на чыгуначным пераездзе па вуліцы Пушкінскай, піша «Віртуальны Брэст».

13-гадовы школьнік вяртаўся дадому пасля заняткаў.

Хлопчык ішоў па пешаходнай дарожцы, быў у капюшоне і слухаў музыку праз навушнікі.

Ён выйшаў на пераезд непасрэдна перад лакаматывам.

Падлетка з палітраўмай даставілі ва ўстанову аховы здароўя.

Nashaniva.com