Галоўчанка: Цана на газ будзе зафіксаваная на трохгадовы перыяд

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што цана для Беларусі на прыродны газ будзе ўпершыню зафіксавана на трохгадовы перыяд, і гэта вельмі выгадна для Беларусі, піша БелТА.

20.12.2022 / 11:54

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што цана для Беларусі на прыродны газ з'яўляецца выгаднай і камфортнай. «Хачу супакоіць, што для жыхароў Беларусі, для прамысловасці ўсё будзе стабільна і камфортна. Лічу, што трэба адмаўляцца ад вылучэння гэтага пытання. Гэта працоўнае пытанне. Камерцыйная цана, якая сфарміравана і аб якой учора дамовіліся прэзідэнты, яна грунтуецца на беларускай прапанове», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Прытым, па словах Галоўчанкі, упершыню цана будзе зафіксавана на трохгадовы перыяд. «Каб была пэўная стабільнасць і мы ў сваіх макраэканамічных разліках маглі зыходзіць з канкрэтнай лічбы. Цана не з'яўляецца перашкодай», — адзначыў Галоўчанка. 

Якая была прапанова, кіраўнік урада не сказаў. У гэтым годзе Беларусь плаціла пра 128 даляраў за тысячу кубаметраў.

Nashaniva.com