У Мінску каля Чыгуначнага вакзала адкрылі новы гандлёвы цэнтр

Гандлёвы цэнтр Minsk City Mall каля Чыгуначнага вакзала з боку дыспетчарскай станцыі «Дружная» адкрыўся 21 снежня. Пакуль, праўда, у ім працуюць толькі гіпермаркет Green і лакацыя з тортамі Salad Drive, паведамляе выданне «Точка».

21.12.2022 / 18:11

Яшчэ ў пачатку кастрычніка першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак анансаваў, што ГЦ пачне працу да Новага года.

У гандлёва-забаўляльным комплексе абяцаюць адкрыць каля 120 крам, а таксама рэстаран і чатыры кіназалы на 590 пасадачных месцаў.

Работнікі ГЦ адзначылі, што крамы будуць адкрывацца паступова. Зусім хутка на трэцім паверсе пачне працаваць «Детмир», на першым — Dubai з арэхамі і сухафруктамі. Абяцаюць, што на другім паверсе будзе шмат буцікоў з адзеннем, але пакуль называць брэнды не адважыліся.

Чытайце таксама:

У лістападзе часткова адкрыюць гандлёвы цэнтр каля вакзала ў Мінску. Што там будзе

Nashaniva.com