Беларускі Альфа-банк адмовіўся ад давернага кіравання ў расійскіх рублях

Альфа-Банк у аднабаковым парадку спыняе аказанне паслуг па даверным кіраванні ў расійскіх рублях. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Непрацоўныя даходы».

22.12.2022 / 09:01

У паведамленні сказана, што яшчэ ў канцы лістапада банк заявіў: кліенцкія актывы па рахунках у расійскіх рублях будуць пераводзіцца праз Казахстан на расійскага брокера, гэта дазволіць аднавіць доступ на Маскоўскую біржу.

Але праз месяц, 20 снежня, кліенты сталі атрымліваць лісты аб прымусовым закрыцці рахункаў у расійскіх рублях.

Кліенты банка лічаць, што ён так і не змог знайсці рашэнне, каб аднавіць аперацыі на расійскім рынку.

Nashaniva.com