У Гродне затрымалі расійскага апазіцыянера

21 снежня супрацоўнікі расійскага ФСБ затрымалі ў Гродне пецярбургскага апазіцыйнага актывіста Данііла Крынары. Яго вінавацяць паводле расійскага Крымінальнага кодэкса ў супрацы з замежнай дзяржавай — па версіі следства, з Украінай, паведамляе ovd.news. 

22.12.2022 / 17:28

Фота ілюстрацыйнае

Жонка Крынары лічыць, што яе мужа пераследуюць за вядзенне тэлеграм-канала. Жанчына адмаўляе, што Данііл супрацоўнічаў з якімі-небудзь замежнымі дзяржавамі.

24 верасня перад усерасійскай акцыяй супраць мабілізацыі ў Данііла Крынары, як і ў шэрага іншых актывістаў у Пецярбургу, адбыўся ператрус. Яго і яшчэ мінімум шэсць чалавек адправілі на двое сутак у ізалятар часовага ўтрымання.

Паведамляецца, што затрыманага актывіста ўжо даставілі з Беларусі ў Маскву.

Nashaniva.com