У ЗША ўсклалі віну за штурм Капітолія на аднаго чалавека — Дональда Трампа

Спецыяльны камітэт Палаты прадстаўнікоў ЗША, які займаецца расследаваннем штурму Капітолія 6 студзеня 2021 года, апублікаваў канчатковую справаздачу, у якой усклаў поўную віну за тое, што адбылося, на аднаго чалавека — былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

23.12.2022 / 08:43

Палата прадстаўнікоў назвала дзеянні экс-кіраўніка дзяржавы спробай у некалькі крокаў змяніць уладу ў краіне і прапанавала шэраг дзеянняў, каб не дапусціць такіх падзей у будучыні.

Так, камісія ўжо ўхваліла перагляд Закона аб падліку галасоў на выбарах.

Nashaniva.com