Збоі ў працы сістэмы АРІП магчымыя раніцай 26 снежня

З 6:30 да 8:30 будуць праводзіцца тэхнічныя работы.

24.12.2022 / 13:51

У сувязі з гэтым магчымыя кароткатэрміновыя абмежаванні пры рэгістрацыі новых карыстальнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ).

А таксама пры аўтэнтыфікацыі з дапамогай МСІ ў дыстанцыйныя сэрвісы АРІП (асабісты кабінет МСІ, асабісты кабінет АРІП) і каналы дыстанцыйнага абслугоўвання банкаў і іншых суб'ектаў МСІ, уваход у якія ажыццяўляецца з дапамогай МСІ.

НКФА «АРІП» прыносіць прабачэнні за магчымыя нязручнасці.

Nashaniva.com