У Баранавіцкім раёне машына сарвалася з дамкрата і забіла гаспадара

Днямі 41-гадовы мужчына прыехаў у бацькоўскі дом у в. Арабоўшчына. У гаражы дома ён вырашыў памяняць падвеску ў сваім аўтамабілі, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

24.12.2022 / 15:58

Мужчына паставіў машыну толькі на дамкрат (пры гэтым не выкарыстоўваў дадатковыя сродкі) і залез пад аўто, аднак апора не вытрымала і машына саскочыла проста на кіроўцу.

У гэты час у двор выйшаў 10-гадовы сын загінулага. Хлопчык убачыў, што бацьку прыціснула машынай, і хутка паклікаў дарослых.

Аднак брыгада хуткай дапамогі не змагла дапамагчы мужчыну, ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Nashaniva.com