У ноч на Каляды кіроўца «Яндэкс.Таксі» наехаў на чалавека на пешаходным пераходзе 

Здарэнне адбылося 25 снежня каля 5 гадзін раніцы на Прытыцкага ў сталіцы.

25.12.2022 / 09:21

Як паведамляе ДАІ, 57-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen службы «Яндэкс.Таксі» наехаў на 50-гадовага пешахода, калі рухаўся па вуліцы Прытыцкага з боку вуліцы Лабанка ў напрамку Якубоўскага. Пешаход пераходзіў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе.

У ДТЗ ён атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

Nashaniva.com