Фіны атрымаюць права на інтэрнэт

16.10.2009 / 12:30

Урад Фінляндыі зробіць доступ да інтэрнэту законным правам грамадзян. Зараз магчымасць выходзіць у сеціва маюць каля 95% чалавек.

Пачынаючы з ліпеня 2010 года

кожны з 5,2 мільёнаў фінаў атрымае права патрабаваць ад тэлекамунікацыйных кампаній краіны інтэрнэт з хуткасцю мінімум адзін мегабіт у секунду.
Яшчэ праз пяць гадоў хуткасць плануецца ўзняць у сто разоў.

ЯМ, паводле CNN