Былому брамніку беларускай зборнай Хамутоўскаму прысудзілі два гады хатняй хіміі

Такі прысуд абвясціла суддзя Таццяна Шоцік, піша «Трыбуна».

29.12.2022 / 11:45

Былога брамніка зборнай Беларусі прызналі вінаватым па артыкуле 342 КК Беларусі («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Нагадаем, Хамутоўскі быў затрыманы 30 верасня. Спачатку ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, а потым, як сцвярджаецца, быў перазатрыманы па крымінальнай справе.

Пасля выбараў Васіль асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам. Затрымалі Васіля пасля вяртання ў Беларусь, куды ён прыехаў на лячэнне.

Nashaniva.com