Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі, які страціў 200 мільярдаў даляраў за год

Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск стаў першым чалавекам за сусветную гісторыю, які страціў 200 мільярдаў даляраў за год. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

31.12.2022 / 09:16

Фота: AP

Згодна з матэрыяламі выдання, стан мільярдэра рэзка знізіўся да 137 мільярдаў даляраў з-за падзення акцый кампаніі Tesla.

«Яго багацце дасягнула піку ў 340 мільярдаў даляраў 4 лістапада 2021 года», — пазначана ў артыкуле.

Раней паведамлялася, што Ілан Маск выкупіў сацсетку Twitter. За ўгоду ён заплаціў 44 мільярды даляраў.

Пасля Маск сабраўся пакінуць пасаду кіраўніка Twitter. Рашэнне ён прыняў з дапамогай апытання карыстальнікаў сацсеткі.

Nashaniva.com