Першы дзень 2023 года стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі

Новы год пачаўся амаль з 10 градусаў цяпла ў Мінску. На поўдні Беларусі паветра прагрэлася да 16 градусаў.

02.01.2023 / 09:27

Карта максімальных тэмператур 1 студзеня

Як паведамілі ў эфіры СТБ, тэмпература 1 студзеня 2023 года пабіла ўсе тэмпературныя рэкорды. Першы дзень года быў цяплейшым за норму на 14—16 градусаў.

Пры такіх тэмпературах могуць абудзіцца ад зімовага сну расліны.

Паводле прагнозу кліматычнай CFSv2, студзень 2023 года ў Беларусі ў цэлым будзе цёплым, тэмпература паветра будзе на 3—3,5 градуса вышэйшай за норму.

Nashaniva.com