Віцэ-спікер літоўскага Сейма: Гістарычная місія Літвы — дапамагчы Беларусі дэмакратызавацца

Еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус нядаўна выказаўся за тое, каб абмежаваць паездкі беларусаў у Літву, а таксама літоўцаў у Беларусь. Гэтую ініцыятыву пракаментаваў віцэ-спікер Сейма Літвы, кіраўнік фракцыі Laisvės Вітаўтас Міталас.

04.01.2023 / 23:32

На думку Вітаўтаса Міталаса, Беларусь, нягледзячы на тое, што рэжым Лукашэнкі падтрымлівае расійскую агрэсію, трэба ацэньваць інакш, чым Расію. Пра гэта ён сказаў LRT, нагадаўшы пра падзеі 2020 года.

Міталас лічыць, што калі некаторыя дэпутаты маюць канкрэтныя заўвагі наконт пытанняў бяспекі або міграцыйных працэдур, то трэба абмяркоўваць менавіта іх. А гістарычная місія Літвы, на думку літоўскага віцэ-спікера, — дапамагчы Беларусі дэмакратызавацца.

Nashaniva.com