У Ватыкане развітваюцца з Бенедыктам XVI

На плошчы Святога Пятра ў Ватыкане праходзіць цырымонія развітання з Папам Бенедыктам XVI.

05.01.2023 / 13:09

Фота: Ben Curtis / AP

Плошча будзе ачэпленая да 14:00. Развітацца з пантыфікам прыбыў прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла.

Папа на пенсіі Бенедыкт XVI памёр 31 снежня ў кляштары Mater Ecclesiae ў Ватыкане на 96-м годзе жыцця. Ён кіраваў каталіцкай царквой з 2005 па 2013 год, калі добраахвотна пайшоў у адстаўку.

Ціхі геній Папы Бенедыкта XVI

Nashaniva.com