Эрдаган прапанаваў Пуціну «аднабаковае спыненне баявых дзеянняў»

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган правёў 5 студзеня тэлефонныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.

05.01.2023 / 13:35

Фота: Firdia Lisnawati / AP

Вось што паведамляе пра іх агенцтва Anadolu:

«Закранаючы тэму вайны паміж Расіяй і Украінай, турэцкі лідар нагадаў аб пазітыўных выніках ініцыятыў па прасоўванні дыялогу, што выявілася ў дамоўленасці аб «збожжавым калідоры», маштабным абмене палоннымі і фарміраванні зоны бяспекі вакол Запарожскай АЭС.

Ён падкрэсліў, што заклікі да міру і дыялогу павінны быць падтрыманы аднабаковым спыненнем баявых дзеянняў і справядлівым урэгуляваннем рознагалоссяў».

Эрдаган сёння плануе паразмаўляць і з Уладзімірам Зяленскім.

Nashaniva.com