Беларусы з гуманітарным дазволам на жыхарства змогуць атрымаць замест пашпарта польскі праязны дакумент для іншаземца

З 1 студзеня 2023 года грамадзяне Беларусі, якія атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Польшчы ў адпаведнасці з арт. 186 пар. 1 п. 9 Закона аб іншаземцах ад 13 снежня 2013 года, могуць атрымаць польскі праязны дакумент для іншаземца, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

09.01.2023 / 23:51

Польскі праязны дакумент выдаецца тэрмінам на 1 год і замяняе сабой у паездках за мяжу пашпарт у выпадках, калі дакумент згублены, пашкоджаны або непрыдатны для выкарыстання, а атрымаць новы пашпарт чалавек не можа з-за рызыкі падвергнуцца рэпрэсіям у выпадку вяртання на радзіму. 

Падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумента для замежніка неабходна ваяводзе па месцы жыхарства заяўніка. Спампаваць бланк заявы можна па спасылцы

Nashaniva.com