Адзін са зніклых каля Салядара брытанскіх валанцёраў, верагодна, загінуў

Прэс-служба заснавальніка ПВК «Вагнер» паведаміла, што цела аднаго з двух зніклых грамадзян Вялікабрытаніі знайшлі 11 студзеня. Пры ім былі дакументы абодвух брытанцаў.

12.01.2023 / 10:56

Блізкі да ПВК «Вагнер» тэлеграм-канал Grey Zone сцвярджае, што знойдзена цела Крыстафера Пэры. Па версіі аўтараў канала, ён нібыта быў добраахвотнікам аднаго з украінскіх батальёнаў з пазыўным Тытанік.

 

Раней украінская паліцыя казала, што ў гэтым раёне зніклі два брытанцы — Эндру Бэгшоу і Крыстафер Пэры. Па звестках Sky News, яны былі валанцёрамі і займаліся эвакуацыяй мірных жыхароў з зоны баявых дзеянняў.

Nashaniva.com