Беларусы Гданьска сабралі грошы на ўседарожнік для палка Каліноўскага

Збор працягваўся два месяцы, і цяпер грошы сабраныя.

18.01.2023 / 13:22

«Цяпер нашыя суайчыннікі ў складзе УСУ змагаюцца і абараняюць Украіну ад расійскіх акупантаў, выконваючы складаныя баявыя і дыверсійныя задачы. На вайне ўсе матэрыяльныя рэсурсы знішчаюцца вельмі хутка, таму беларусы Труймяста абвяшчаюць збор сродкаў для набыцця ўседарожніка для падтрымкі нашых ваяроў. Сродкі з гэтай кампаніі будуць накіраваны на набыццё, наладжванне і транспарціроўку аўтамабіля павышанай праходнасці, які будзе дасланы ваярам-беларусам з палка Каліноўскага, дзе будзе дапамагаць выконваць лагістычныя, патрульныя, эвакуацыйныя і іншыя тактычныя задачы», — казалі ў пачатку збору яго ініцыятары.

Nashaniva.com