Данія перадасць Украіне 19 французскіх гаўбіц Caesar. Гэта ўсё, што яна мае сама

Урад Даніі прыняў рашэнне перадаць Украіне усе 19 французскіх самаходных гаўбіц тыпу Caesar, якія ёсць на яе ўзбраенні. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Даніі.

19.01.2023 / 22:37

«Гэта вельмі вялікая і важная падтрымка. Мы ўвесь час кантактавалі з украінцамі, у прыватнасці па артылерыі Caesar, і я рады, што цяпер мы атрымалі шырокую падтрымку ад парламента Даніі, каб перадаць яе для барацьбы за свабоду Украіны. Няма сумневаў, што яна патрэбна на полі бою», — заявіў міністр абароны Даніі Якаб Элеман-Енсэн.

Усяго Данія перадасць Украіне 19 самаходных гаўбіц тыпу Caesar французскай вытворчасці.

Паводле інфармацыі Мінабароны Даніі, разам з перадачай тэхнікі прадугледжваецца таксама навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў. 

Nashaniva.com