СБУ выставіла падазрэнне журналістцы з каналаў Медзведчука. У 2021 годзе яна вяла «Славянскі базар»

На пачатку студзеня стала вядома, што Служба бяспекі Украіны пачала дасудовае расследаванне супраць былой вядучай тэлеканалаў кума Пуціна Віктара Медзведчука Дыяны Панчанка з-за яе паездак у акупаваныя Данецк і Марыупаль для здымак «прапагандысцкага рэпартажу». Цяпер жа СБУ аб'явіла, што падазрае Панчанка ў распаўсюджванні апраўданняў расійскай агрэсіі ва Украіне.

24.01.2023 / 17:03

Дыяна Панчанка ў 2021 годзе вяла «Славянскі базар». Яна пагадзілася на гэта пасля адмоў трох іншых вядоўцаў праз палітычную сітуацыю ў Беларусі.

У тым жа годзе яна ўдзельнічала ў «Вялікай размове» з Лукашэнкам на гадавіну прэзідэнцкіх выбараў, абслугоўваючы яго.

Nashaniva.com