Гамельчука асудзілі на тры гады калоніі за паклёп на Лукашэнку і ўдзел у пратэстах

У Чыгуначным судзе Гомеля 25 студзеня асудзілі Андрэя Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна».

26.01.2023 / 10:41

Ганна Сакалова прызначыла Андрэю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пасяджэнне адбывалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Nashaniva.com