Каля літоўскай мяжы затрымалі двух беларусаў з дронам

Гродзенскія памежнікі 25 студзеня затрымалі каля мяжы з Літвой двух беларусаў. Яны кіравалі беспілотнікам, па якім іх і вылічылі.

26.01.2023 / 20:42

Скрыншот з відэа

Пры сабе ва ўладальнікаў прылады быў пульт дыстанцыйнага кіравання ёй, антэннае прыстасаванне і ноўтбук.

Што гэтыя людзі рабілі ў зоне, забароненай для палётаў, не паведамляецца. У дачыненні да затрыманых, аднак, пачалі адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне памежнага рэжыму.

Nashaniva.com